Калісьці адна наша гераіня, супрацоўніца папулярнай крамы масмаркету, расказала, што ўсе супрацоўнікі ведаюць злодзеяў крамы ў твар. Нам стала цікава, а як выглядае гэты крымінальны бізнес знутры. Пагаварылі з мінчанінам, які некалькі гадоў займаўся арганізацыяй крадзяжоў адзення з буйных сетак.
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш.